10.03.2004

Прынятыя ў Саюз беларускіх пісьменнікаў

БАРЫСЮК Таццяна Пятроўна, 1971 г. Паэт. Піша па-беларуску. Аўтар паэтычнага зборніка "Аўтапартрэт." Малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі.

Рэкамендавалі для ўступлення ў СБП: Міхась Мушынскі, Віктар Шніп, Таццяна Шамякіна.

БАБКОЎ Ігар Міхайлавіч, 1964 г. Паэт, празаік. Піша па-беларуску. Аўтар кніг паэзіі "Герой вайны за празрыстасць", "Solus Rех", прозы "Адам Клакоцкі і ягоныя цені". Навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі. Рэкамендавалі для ўступлення ў СБП: Алесь Разанаў, Уладзімір Арлоў, Барыс Пятровіч.

БАБІЧ Марына Віктараўна, 1982 г. Паэт. Піша па-руску і беларуску. Аўтар зборнікаў: "Прийти, увидеть, полюбить...", "Нить любви." Працуе псіхолагам у Ваўкавыскай СШ № 5.

Рэкамендавалі для ўступлення ў СБП: Мікола Маляўка, Ала Канапелька, Уладзімір Мазго.

БАЗЫЛЁВА Вольга Уладзіміраўна, 1982 г. Паэт. Піша па-беларуску. Аўтар кнігі вершаў "Крылы ў шафе." Студэнтка-выпускніца журфака БДУ.

Рэкамендавалі для ўступлення ў СБП: Васіль Жуковіч, Рыгор Барадулін, Міхась Скобла.

БУДОВІЧ Таццяна Васільеўна, 1977 г. Паэт. Піша па-беларуску. Аўтар зборніка вершаў "Дуэль паглядаў". Працуе менеджэрам ТАА "Дыялог."

Рэкамендавалі для ўступлення ў СБП: Людміла Сільнова, Віктар Шніп, Наталля Капа.

ВІНАРСКАЯ Інга Уладзіміраўна, 1971 г. Паэт. Піша па-руску і беларуску. Аўтар зборніка вершаў "Через огонь." Працуе прыватным прадпрымальнікам.

Рэкамендавалі для ўступлення ў СБП: Алесь Пашкевіч, Данута Бічэль, Алесь Каско.

ГАБРУСЬ Тамара Віктараўна, 1945 г. Празаік, публіцыст. Піша па-беларуску. Аўтар кніг: "Страчаная спадчына", "Каб было вам шчасця-долі..." і інш. Доктар мастацтвазнаўства.

Рэкамендавалі для ўступлення ў СБП: Рыгор Барадулін, Арсень Ліс, Вячаслаў Чамярыцкі.

ГАЛЬКЕВІЧ Аляксандр Барысавіч, 1956 г. Празаік. Піша па-руску. Аўтар кніг: "Прозрение", "Беглецы." Працуе ўрачом хуткай дапамогі ў Баранавічах.

Рэкамендавалі для ўступлення ў СБП: Генадзь Пашкоў, Сяргей Зайцаў, Леанід Левановіч.

ГАРЭЛАВА Марына Александраўна, 1978 г. Паэт. Піша па-руску і беларуску. Аўтар зборніка вершаў "Кентаўры веку." Працуе мастаком-дызайнерам ООО "Манерон."

Рэкамендавалі для ўступлення ў СБП: Васіль Макарэвіч, Віктар Шніп, Анатоль Вярцінскі.

ЛЯШКЕВІЧ Ірына Мікалаеўна, 1969 г. Паэт. Піша па-беларуску. Аўтар зборніка паэзіі "Сувой." Працуе настаўніцай музыкі Мачульскай НСШ.

Рэкамендавалі для ўступлення ў СБП: Віктар Гардзей, Яўген Хвалей, Мікола Шабовіч.

МАСКЕВІЧ Мікола Сямёнавіч, 1945 г. Паэт. Піша па-беларуску. Аўтар зборніка паэзіі "Ціхі вір." Працуе ў аддзеле адукацыі Мядзельскага раёна.

Рэкамендавалі для ўступлення ў СБП: Віктар Гардзей, Алесь Камароўскі, Мікола Шабовіч.

САЛОДКАЯ Надзея Стэфанаўна, 1947 г. Піша па-беларуску. Аўтар паэтычных зборнікаў: "Я ішла да цябе", "На ўзлёце малітвы", "Свечка жаліцца небу". Зараз на пенсіі.

Рэкамендавалі для ўступлення ў СБП: Віцебскае абласное аддзяленне СБП, Ірына Жарнасек, Навум Гальпяровіч, Анатоль Вярцінскі.

СТАХОВІЧ Надзея Канстанцінаўна, 1953 г. Паэт. Піша па-руску і беларуску. Аўтар паэтычнага зборніка "В моём имени, твоём отечестве." Працуе ў Аршанскім выканаўчым камітэце.

Рэкамендавалі для ўступлення ў СБП: Кастусь Цвірка, Васіль Макарэвіч, Алег Салтук.

Віншуем калег з папаўненнем радоў пісьменніцкай арганізацыі.

 

Газета “Літаратура і мастацтва” (ЛІМ), красавік 2004

Першакрыніца: http://ngo.by/ru/presmon/litim/2004/kras/abcdca3d9695c7fc.html

 



Hosted by uCoz