Шчыра запрашаю ў галерэю

на выставу «Месяцовая ноч»!

 

…Тут Вы пазнаёміцеся з другой выставай малюнкаў,

створаных мною з дапамогай праграмкі Paint

і маёй шматпакутнай мышкі J

 

1. Гэтая карцінка называецца «Зорка ў маім акне». Прысвечана яна вялікай прыгожай зорцы Сірыус, якой я заўсёды любуюся з акна майго пакоя, калі начное неба не зацягнута хмарамі.

Зорка ў маім акне

 

2. Назва гэтай карцінкі – «Начная вясёлка». Так, так, не здзіўляйцеся. Бывае і такая, я зусім нядаўна вычытала ў адной навукова-папулярнай кніжцы. Вясёлка ўзнікае пасля начнога дажджу ў промнях месяца.

Начная вясёлка

 

3. Гэты вобраз выклікае з памяці словы «Тиха украинская ночь…». Прысвячаю сваім дарагім сяброўкам-украінкам: Крысціне з Адэсы і Юлі з Львова…

Тиха украинская ночь…

 

4. А гэта ўсмешка мастака. «Вороне где-то бог послал кусочек сыра…».

Вороне где-то бог послал кусочек сыра…

 

!!! Клікніце на карцінку, каб павялічыць яе !!!

 

 

УВАГА!!!

Паважаныя наведвальнікі галерэі! Вялікая просьба да Вас: размаўляйце толькі шэптам і не дакранайцеся да экспанатаў! Жадаю Вам прыемнага прагляду выставы!

Воля

 

(с) Вольга Базылёва, 2004

Галоўная старонка Пошта
Реклама от Яндекс
 

 



Hosted by uCoz